
У Беластоку ў «Chill Time Club», што месціцца па вуліцы Святога Роха 5, прайшла першая інтэграцыйная сустрэча аматараў рознага кшталту калекцыянавання, якія з розных прычыныў вымушаныя былі выехаць з краіны і перавезлі сюды сваё хобі.
Гаворыць арганізатар такіх сустрэч – вядомы гарадзенскі калекцыянер-філатэліст Андрэй Мялешка.
– Я заахвочваю і беларусаў, і ўкраінцаў, раптам, можа, і палякаў. У нас няма адрозненняў па мове, няма адрозненняў па нацыянальнасці, няма адрозненняў па нейкіх там рэлігійных прыкметах. Збіральнікі ў Беларусі таксама збіраліся розныя, і няма абмежаванняў па ўзросту, можна там з шасці год прыходзіць, хоць да 100 гадоў. Не толькі, каб даведацца нешта новае, абмяняцца нейкімі калекцыямі, можна памяняцца на што-небудзь
Падчас першай такой сустрэчы Андрэй Мялешка прэзентаваў ютуб-канал «Poznamki», прысвечаны філатэліі. А таксама ўдзельнікі паказалі ўласныя зборы і распавялі пра свой досвед калекцыянавання. Мяркуецца, што клуб калекцыянераў будзе збірацца кожныя два тыдні.



