Ваяр Беларушчыны: Андрэй Хадановіч пра Уладзіміра Арлова

Новы выпуск на канале CHADANOVIČ прысвечаны юбілею славутага беларускага паэта, празаіка і эсэіста Уладзіміра Арлова: ягоныя кнігі дазваляюць сустрэцца з нашай гістарычнай памяццю, актуалізуюць беларускую мову і выветрываюць адвечную «маскву ў галаве».

«Арлова можна было б назваць ваяром Беларушчыны, бо, чытаючы яго паэзію і прозу, сутыкаешся з бліскучым пачуццём гумару, з іроніяй і непрадказальнасцю. З тым, што літаратурны крытык Пятро Васючэнка параўнаў з полацкімі лабірынтамі, кажучы пра лабірынтавую будову твораў пісьменніка. Размаўляць пра Беларусь пераканана, з пазіцыі ўпэўненасці ва ўласных сілах, але рабіць гэта без істэрычнасці палітыка, без спрашчэння публіцыста, рабіць гэта добрым сучасным літаратурным словам» — распавядае ў сваём відэа Андрэй Хадановіч.

Таксама з выпуску вы даведаецеся:

  • як творы Арлова аб’ядноўваюць у сабе літаратурную выкшталцонасць і грубаваты гумар; 
  • з чаго пачаўся крытычны позірк пісьменніка ў бок суседа-каланізатара; 
  • чаму літаратара бянтэжыла не столькі сама Расія, колькі беларусы, якія сталі ва ўсіх напрамках залежнымі ад Масквы; 
  • чым падобныя творчасць Вальтэра і Арлова; 
  • што робіць эратызм у творах аўтара; — узнагароды Арлова: ад прэміі ленінскага камсамолу да прэміі Гедройця; 
  • чаму эсэ «Незалежнасць — гэта …» дагэтуль не страчвае сваю актуальнасць. 
  • бонус: верш Уладзіміра Арлова пра Андрэя Хадановіча

budzma.org