Праваабаронцы паведамілі, што 24 жніўня ў Полацкім раёне былі затрыманыя Алег Рудакоў і яго жонка Вольга.
Алег Рудакоў стварыў і 17 гадоў узначальваў Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага, адну з самых актыўных у Расіі беларускіх суполак. Апошнія гады жыў у Беларусі.