Раз’яднанне беларусаў і доўгая адысея дадому, падзенне патрыярхату і свабода: «Пенелапіяда», Маргарэт Этвуд

У новым выпуску на канале Андрэя Хадановіча даведаемся пра Пенелопу і яе мужа-вандроўца Адысея, пра знакаміты раман канадскай пісьменніцы Маргарэт Этвуд «Пенелапіяда».

«Пенелапіяда», як і беларускі пратэст 2020 года, перайначвае старыя грубыя парадкі і паказвае, што свет змяніўся, і як раней ужо ніколі не будзе.

Таксама з выпуску вы даведаецеся:

Хто такая Маргарэт Этвуд і чаму яна напісала «Пенелапіяду»? 

Як маўклівая Пенелопа набывае права голасу ў творы?

Колькі жаніхоў дамагалася рукі і сэрца гераіні і як Адысей ім помсціў?

Якая ўвага ў кнізе надаецца гендарнай дыскрымінацыі?

Чаму Пенелопа цярпець не магла Алену, праз якую пачалася аблога Троі?

Чым адрозніваецца кульмінацыя кнігі Этвуд ад арыгінальнага гамераўскага варыянту?

Як выглядае суд над Адысеем у творы і чаму гэту сцэну можна назваць чорным стэндапам?

Чаму вяртанне Адысея не стала хэпі-эндам для Пенелопы?

Як «Пенелапіяда» перакладалася на беларускую мову? 

І прычым тут Беларусь?

budzma.org