Шаноўная спадарыня Івонка Сурвілла!
Ад імя Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” віншуем Раду Беларускай Народнай Рэспублікі з паспяховым правядзеннем XXXI сэсіі і пераабраннем прэзідыюму, а Вас асабіста – з пераабраннем на пасаду Старшыні Рады БНР на наступны тэрмін.
Мы вельмі ўсцешаныя такім мудрым выбарам сябраў Рады БНР. На яго карысць сведчыць шматгадовая паспяховая праца Рады за час Вашага старшыньства, а новаабраныя сябры Рады зробяць адпаведны ўнёсак, каб і ў наступныя шэсць гадоў аўтарытэт і ўплыў Радц БНР ўзмацняўся.
Ад усяго сэрца зычым Вам і новаабраным сябрам Рады энергіі, якой хапіла б на рэалізацыю ўсяго задуманага дзеля перамогі беларускай справы і набыцця Беларуссю сапраўднай незалежнасці!
Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”