1204 дні за кратамі. 220 дзён без вестачкі

1204 дні за кратамі. 220 дзён без вестачкі. Такія лічбы прывяла ў ФБ Марына Адамовіч, жонка палітзьняволенага Мікалая Статкевіча.

Нагадаем, што ў 2021 годзе яму быў вынесены прысуд – 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. Вырак адбывае ў глыбоцкай калёніі № 13.

Усяго па стане на 17 верасня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1509 чалавек, рэальная колькасьць нашмат большая.

racyja.com