Яна выйшла ў серыі “Паэты планеты”. У кніжцы 128 старонак. Гэта выбраныя вершы з сямі кніг, а таксама новыя тэксты, напісаныя за апошнія тры гады.
Андрэй Хадановіч у сваім канале дзеліцца эмоцыямі ад навінкі:
«Радуюся, бо пару гадоў не выдаваў ні свайго, ні перакладзенага, а ў гэтую восень трохі выйдзе і ўжо выходзіць.
Радуюся і таму, што “Паэты планеты”, якія спыніліся ў Менску па зразумелых прычынах, цяпер друкуюцца і будуць друкавацца далей – у Беластоку, на “Камунікаце”. І ў сэрыі выразна паболее беларускіх аўтараў».
Праз пару дзён кніга будзе прэзентавана на Кангрэсе ў Гданьску, а ў кастрычніку на фестывалі “Прадмова” ў Варшаве, Вільні і Беластоку.
Паводле t.me/chadanovic