Нагадаем, актывіста разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады „хатняй хіміі”.
Зміцер павінен быў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).
Суд над ім распачнецца ў судзе Барысаўскага раёна 11 кастрычніка. Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Дзеравянка.
racyja.com паводле t.me/viasna96