Трасянку высмейвалі, з ёю змагаліся, а пасля пачалі прыглядацца і ўбачылі ў ёй партызанскую зброю супраць акупацыі. У новым выпуску на ютуб-канале Андрэя Хадановіча размова пойдзе пра трасянку, а таксама пра кнігу Камілы Цень «Я прыду за табой у аўгусце».
У новым выпуску даведаемся:
- як нам ставіцца да трасянкі і адкуль пайшло гэтае слова;
- што такое «дземянцееўка» і як яе высмейвалі Барадулін і Арлоў;
- як трасянка Лукашэнкі станавілася мемам;
- што робіць трасянка ў творах Бахарэвіча, Анкі Упалы, Сірошкі Пістончыка і Дуні Марцінкевіч;
- як трасянка ўжывалася ў беларускай музыцы: ад «Саша і Сірожы» да «РСП»;
- як паказана тэма бацькоў і дзяцей у творы Камілы Цень;
- як змянілася (ці не змянілася) галоўная гераіня ў трэцяй частцы дэтэктыву «Я прыду за табой у аўгусце»;
- да якіх твораў сусветнай літаратуры адсылае нас аўтарка.