Ліквідавана выдавецтва «Кнігазбор», якое працавала 28 гадоў

Фота з сацсетак Кнігазбору

Выдавецтва «Кнігазбор» афіцыйна выключылі з Адзінага дзяржаўнага рэгістру. Пра гэта паведаміў кіраўнік выдавецтва Генадзь Вінярскі. 

Пра выключэнне з Адзінага дзяржаўнага рэгістру (АДР) паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі. «Усё, і юрыдычна выдавецтва “Кнігазбор” няма. Эпоха Кнігазбору (17.03.1995 — 26.10.2023)», — напісаў ён на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Пра магчымую хуткую ліквідацыю выдавецтва Генадзь Вінярскі паведамляў яшчэ ў студзені 2023 года. У гэты час пасля доўгага пераследу выдавецтва пачаўся працэс яго ліквідацыі. У снежні 2022 года Міністэрства інфармацыі на месяц прыпыняла яго дзейнасць.

«Кнігазбор» працаваў амаль 28 гадоў. Выдавецтва выпусціла каля 3 тысяч найменняў кніг, ладзіла прэзентацыі, сустрэчы з аўтарамі, выставы.

У студзені 2021 года Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю забраў тэхніку і заблакаваў рахунак выдавецтва. Беларускія выдавецтвы падазравалі ва ўхіленні ад сплаты падаткаў. У чэрвені выдавецтва атрымала паведамленне пра магчымасць ізноў карыстацца банкаўскім рахункам.

Год таму, у кастрычніку 2022 года, сетка дзяржаўных кнігарняў «Белкніга» разарвала дамовы з  «Кнігазборам», а таксама іншымі выдавецтвамі — «Янушкевіч» і «Галіяфы», якія друкуюць кнігі на беларускай мове.

novychas.online