У сталіцы Латвіі ўздоўж вуліцы Лачплеша з’явіцца сквер імя беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Новую назву адобрыў камітэт па развіцці горада Рыга, паведамляе Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі.
Ініцыятарамі з’яўлення беларускага месца ў Рызе выступілі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Латвіі Андрыс Вілкс і прадстаўнікі беларускай дыяспары – ЛТБК “Сьвітанак”, беларускія суполкі з Даўгаўпілса, Елгавы і інш., паведамляе reform.by.
Дамоўленасць была дасягнута падчас сустрэчы прадстаўніцы кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліны Коўшык і ініцыятараў перайменавання з уладамі горада летам 2023 года.