Адзін з самых вядомых і папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзімер Арлоў узнагароджаны штогадовай прэміяй маршалка Падляскага ваяводзтва за дасягненьні ў галіне мастацкай творчасьці ды пашырэньня і аховы культуры. Прэмія была прызнаная за дасягненні ў галіне прозы і паэзіі.
Рашэньне аб прызнаньні сёлетніх узнагародаў было прынятае на паседжаньні праўленьня Падляшскага ваяводзтва 15 лістапада.
– Гэтыя ўзнагароды – выраз прызнаньня падляшскай мясцовай улады, наш спосаб ушанаваньня і падзякі тым творцам, якія спрыяюць развіцьцю і ахове культуры нашага краю – сказаў маршалак Падляшскага ваяводзтва Артур Касіцкі.
Уладзімер Арлоў — адзін з самых вядомых і папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў. Гісторык, аўтар некалькіх дзясяткаў кніг мастацкай і дакументальнай прозы, вершаў і эсэістыкі.
За апошнія два гады фонд Kamunikat.org выдаў у Беластоку больш за 10 яго кніг Уладзімера Арлова. З прэзентацыяй гэтых кніг Аўтар наведаў амаль 20 гарадоў у Польшчы, Нямеччыне, Італіі і Літве.Не хапае толькі магчымасьці зладзіць прэзэнтацыю кніг спадара Уладземіра ў Беларусі. Але мы верым – рана ці позна гэта адбудзецца!
Ляўрэаты сёлетніх узнагарод маршалка Падляскага ваяводзтва гэта таксама між іншым: кіраўнік мужчынскага хору «Куранты» з Бельска Падляшскага Аліна Негерэвіч, моладзёвы хор катэдральнага прыходу св. Мікалая Цудатворцы ў Беластоку, паэт, празаік і эсэіст Эразм Стэфаноўскі ці спявак і аніматар музычнага фальклору паўночнай Сувальшчыны Даміян Бальцэр.