Сто трэція ўгодкі Слуцкага Збройнага чыну ў Нью Ёрку

Трэцяга сьнежня 2023 году беларусы Нью Ёрку сабраліся ў катэдральным саборы імя св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне каб адзначыць адразу некалькі падзеяў.

У 11:30 раніцы ў царкоўнай залі сабору адбылася паніхіда па выбітнаму дзеячу беларускай паваеннай эміграцыі – Вітаўту Кіпелю. Імпрэза адбылося роўна праз год з дня, калі спадар Кіпель пайшоў з жыцьця.

Потым прысутныя спусьціліся ў грамацкую залю на адзначэньне гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну.

Намесьнік старшыні ньюёрцкага адзьдзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня Міхаіл Чаропка распачаў эвент. Прысутныя заслухалі віншаваньні Старшыні Рады БНР спадарыні Івонкі Сурвілы й адзначылі выключную ролю ў гісторыі Беларусі ваеннага выступу беларусаў супраць бальшавіцкай навалы ў 1920-м годзе.

Апасьля перад беларусамі Нью Ёрку выступіла прадстаўніца офісу мэра горада Yahaya Sanchez. Спадарына прадстаўляе дэпартамэнт па справах эмігрантаў і яна ў падрабязнасьцях распавяла прысутным пра ўсе правы й магчымасьці, якія Нью Ёрк дае эмігрантам. Таксама яна раздала падрабязныя буклеты зь інфармацыяй, а на ўваходзе ў грамацкую залю сабору зьявіўся адмысловы інфастэнд.

Наступным быў кароткі перапынак, пасьля якога са словамі памяці пра Вітаўта Кіпеля, а таксама пра сваю новую кнігу выступіла Натальля Гардзіенка.

Далей слова ўзяла адказны рэдактар ґазэты ”Беларус” спадарыня Ганна Сурмач. Яна таксама ўспомніла Вітаўта Кіпеля й расказала пра гадавы нумар ґазэты, які выйшаў гэтай восеньню. У выданьні сабраныя матэр’ялы за апошнія паўтара гады. Ґазэта па-ранейшаму адлюсторўвае жыцьцё й думкі беларусаў у ЗША.

З завяршальнай прамовай і словамі ўдзячнасьці выступіў Міхаіл Чаропка. Ён адзначыў усіх, хто прыклаў свае намаганьні да выхаду ў сьвет чарговага нумара ґазэты й заахвоціў новых аўтараў далучацца да працы.

bielarus.info,
фота і відэа: Юры Эбер (Yurii Eber)