Стан палітвязняў, якія вызваляюцца цяпер, значна горшы за той, у якім выходзілі зняволеныя ў папярэднія гады.
Такое назіранне выказаў прадстаўнік Беларускай Асацыяцыі палітвязняў “Да Волі” Алег Кулеша:
– Я сядзеў у ІЧУ 20-га года. У СІЗА 21-га года. У канцлагеры 22-га года. І ў ІЧУ 23-га года. І вось ІЧУ 20-га года і ІЧУ 23-га года цалкам адрозніваюцца. Калі яшчэ ў 20-ым годзе мы маглі атрымаць пасцельныя прыналежнасці, у нас былі дазволены перадачы. Зараз гэта ўсё адсутнічае. Фактычна цябе «закрываюць» у ІЧУ на катаванні.
“Але я працягваю спадзявацца, што ўсе палітвязні сваіх тэрмінаў за кратамі не адседзяць і людзі выйдуць раней”, – дадаў Алег Кулеша.
Цалкам матэрыял: