Менскі абласны суд 19 снежня разгледзіць апеляцыйную скаргу палітвязня Змітра Дашкевіча на прысуд Барысаўскага раёна.
Гэта вынікае з раскладу, размешчанага на сайце Вярхоўнага суда. Размова ідзе аб новай крымінальнай справе, па якой у кастрычніку 2023 года Зміцер быў прыгавораны яшчэ да года калоніі.
Дашкевіча ў 2022 годзе прыгаварылі да 1,5 года калоніі па артыкуле 342 КК. Ён павінен быў выйсці на волю 11 ліпеня, але супраць яго распачалі новую крымінальную справу.