«Не верце рускім!». Сяргей Падсасонны, выкладчык, журналіст

«В Литве и Польше белорусы и малороссы сознавали себя русскими и боролись против ополяченья и окатоличенья. Возврат этих земель в Россию был всеми тогда осознаваем как Воссоединение». Гэта словы не Уладзіміра Салаўёва ці Дзмітрыя Кісялёва, гэта цытата з эсэ «Как нам обустроить Россию?» Аляксандра Салжаніцына.

Аўтар «Архіпелагу ГУЛАГ», нобелеўскі лаўрэат, антыкамуніст, дысідэнт і ахвяра сталінскіх рэпрэсій быў адначасова ярым імперыялістам, які грэбліва ставіўся да беларусаў і ўкраінцаў.
Пра асобу Салжаніцына і яго творчасць, а таксама культуру як спосаб прапаганды, у эфіры радыё Ўнэт паразмаўлялі з выкладчыкам, журналістам, доктарам гуманітарных навук Сяргеем Падсасонным.

Сцісла ў размове:

  • Рускі ідэалагічны свет быў, ёсць і будзе пагрозай для Беларусі, Украіны і іншых суседзяў пакуль не знікне расейская імперскасць. А пакуль яна існуе, людзі заўсёды будуць з недаверам ставіцца і да рускай мовы, і да рускай культуры. Пуцін зрабіў усё, каб знішчыць добрае стаўленне да ўсяго рускага.
  • Нельга рабіць з пісьменнікаў прарокаў, а потым слепа ім верыць. Я займаюся рускай літаратурай, каб паказаць, што гэтыя прарокі – звычайныя людзі, якія могуць рабіць памылкі, якія могуць выказваць небяспечныя ідэі. І потым вар’яты выкарыстоўваюць гэтыя ідэі ў палітыцы, у ідэалогіі, абапіраючыся на аўтарытэт такіх аўтараў як Салжаніцын.
  • Не верце рускім! Не верце рускім класікам, якіх можна выкарыстаць каму як больш выгодна. І калі б гэтыя класікі жылі сёння, далёка не факт ці не сталі б яны пастаяннымі ўдзельнікамі праграм прапагандыстаў Кісялёва і Салаўёва.
  • Сёння Салжаніцын мог бы стаць рупарам рускага свету. Чаму? Для іх важная іх тэрыторыя, іх імперыя, тое, што рабілі стагоддзямі іх цары. Па сутнасці, для сваёй гісторыі Пуцін будзе героем. Для ўсіх астатніх народаў – злачынцам. Усё гэта мы бачым на прыкладзе Івана Грознага, Кацярыны ІІ. Для нас гэта акупанты, для рускіх – героі.

radiounet.fm