На мяжы з Польшчай у Брэсце застаецца вялікая чарга з аўтобусаў і машын

Фота: тг-канал «Варшаўка. Граніца Брэст — Тарэспаль

На выездзе ў Літву аўтобусы не стаяць.

На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст» у чарзе стаяць 55 аўтобусаў і 260 легкавых аўтамабіляў. Такой інфармацыяй па стане на 12:00 падзяліўся Дзяржпагранкамітэт.

Чэргі з легкавых машын захоўваюцца і на пунктах пропуску на мяжы з Літвой: у «Каменным Логу» стаяць 160 аўто і тры аўтобусы, 720 грузавікоў.

У Беняконях — 150 легкавікоў і 840 грузавікоў. Пры гэтым чэргаў з аўтобусаў няма.

У Грыгараўшчыне на латвійскай мяжы чэргаў з легкавікоў і грузавікоў няма зусім.

У Казловічах на польскай мяжы стаяць 150 велікагрузаў.

nashaniva.com