Аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха” прафесар Цэнтра вывучэння Усходняй Еўропы ў Варшаўскім універсітэце Аляксей Васільеў лічыць важным і значным у плане нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў і іх генетычнага кода.
– Аповесць Караткевіча і фільм цікавілі мяне, як носьбіты нацыянальнай гістарычнай памяці, нацыянальнай ідэнтычнасці Беларусі. Караткевіч канешне несумненна з’яўляецца не толькі класікам беларускай літаратуры і адным са стваральнікаў беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Мяне цікавіла, што ён робіць з памяццю пра ролю і значэнне шляхты.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Зняты фільм рэжысёра Валерыя Рубінчыка “Дзікае паляванне караля Стаха”, на думку прафесара Васільева, мала адпавядае зместу аповесці. Тым не менш ён стаў папулярным не толькі ў Савецкім Саюзе, але і на Захадзе і ўспрымаўся як антытаталітарны і атрымаў узнагароду.