Літаратурны семінар “Бязмежжа” стартаваў у Беластоку

Ілюстрацыйнае фота. “Бязмежжа” 2015 г.

Літаратурны семінар “Бязмежжа” стартаваў сёння ў Беластоку. Гэтае мерапрыемства шмат гадоў арганізуецца на падляшскай зямлі і збірае творцаў з абодвух бакоў польска-беларускай мяжы.

Сярод сёлетніх удзельнікаў – рэдактар і выдавец Яўген Вапа, літаратары Андрэй Сцепанюк, Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў, Валянціна Аксак, Галіна Тварановіч, Андрэй Хадановіч, Таццяна Нядбай ды іншыя, культурныя менеджары Павел Станкевіч і Надзея Салаўёва і шматлікія іншыя ўдзельнікі.

Галоўны лейтматыў сёлетняй сустрэчы, якая вяртаецца пасля трохгадовага перапынку, гэта 65-годдзе літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, – кажа галоўны арганізатар, рэдактар і выдавец, Яўген Вапа:

– Мы хочам ушанаваць год, які завяршаецца, гэта 65-ць гадоў літаратурнаму аб’яднанню “Белавежа” у Польшчы. Будзем у выглядзе дакладаў, чытанняў, размоваў, кіно, успамінаць волатаў нашай падляшскай беларускай зямлі, якія былі волатамі слова ва ўсёй беларускай прасторы.

У праграме – чытанні, прэзентацыі, дыскусіі, якія працягнуцца сёння і заўтра. У пятніцу, 29 снежня, праграма завершыцца аўтобуснай экскурсіяй па беларускіх месцах Беластока.

Арганізатары “Бязмежжа”: праграмная рада тыднёвіка “Ніва”, Міжнародны Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі саюз у Польшчы. Нашае Беларускае Радыё Рацыя – медыйны партнёр мерапрыемства.

Семінар распачаўся.

Аднагодка “Белавежы” Міраслава Лукша, Размову вядзе Міхал Андрасюк, аўтарскія чытанні.

Андрэю Сцепанюку 60 гадоў – аўтарскія чытанні, прэентацыя новага зборніка “Над белай ракой” і літаратурнай перадачы Радыё Рацыя “Паэтычныя роздумы”.

Выступ Уладзіміра Хільмановіча:

Выступ Алеся Аркуша:

Літаратурны і бардаўскі выступ Уладзіміра Хільмановіча:

Уручэнне Алесем Аркушам прэміі “Гліняны Вялес”:

racyja.com