Беларусы замежжа адзначаюць Каляды і Новы год. Ладзяцца святы і ў шэлтары для беларускіх уцекачоў, які размяшчаецца ў Варшаве. Што зараз там адбываецца?
Пра гэта і не толькі racyja.com спыталі кіраўніцы шэлтару Ганны Федаронак:
РР: Ці сталі вы адчуваць шэлтар, як свой дом?
– Так. Я гэта зразумела тады, калі было гэтых дзесяць дзён, калі мы былі пад пагрозай таго, што працы гэтыя сканчваюцца, што праект ужо сканчваецца, у нас фінансавання ўжо не было. За дзесяць дзён трэба было вырашыць застаёмся мы ці не. Трэба было знайсці грошы, каб заплаціць уласніку. Мы здымаем гэты трохпавярховы дом у паляка. У гэтыя дзесяць дзён я найбольш востра адчула, што я нешта губляю, штосьці большае, чым дом, губляю штосьці сваё асабістае. За два гады настолькі прызвычаілася да сцежкі, па якой ідзеш да гэтага дома. Гэты маршрут увесь, ты ведаеш, што ён ёсць, гэта тваё. Я думаю, як мы, тыя многія беларусы, якія сюды прыходзілі, не дылі, а проста прыходзілі. Мы ўсё думалі, як мы будзем без шэлтару, куды нам ісці. Таму гэта больш, чым проста часовае жытло для людзей, гэта маленькі куточак Беларусі, які мы тут зрабілі самі. Таму ён стаў для мяне такім другім домам.
РР: Хто зараз жыве ў шэлтары?
– Гэта для беларусаў, якія выязджаюць з Беларусі, пацярпелыя беларусы. Павінны быць дакументы па рэпрэсіям. У асноўным у нас тут палітвязні і сем’і палітвязняў. Яны выязджаюць з Беларусі, прыязджаюць сюды, тут ім на першы час аказваецца дапамога з легалізацыяй, дармовае жытло на два месяцы. З новага месяца будзе яшчэ адна сям’я з сабакам. Вельмі люблю сабак, таму чакаю, калі яны прыедуць. У нас тут ёсць маленькі дворык. Калі людзі з сабакам, то ім вельмі цяжка знайсці, куды засяліцца. Я дамовілася з уласнікам, з нашым гаспадаром, каб ён дазволіў нам. Таксама сям’я палітвязняў едзе да нас, яны прыедуць у першых чыслах пасля Новага году. На сённяшні дзень 14, тады будзе 18, пазней можа і болей.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
“Мы запрашаем усіх жадаючых прыйсці да нас, падтрымаць беларусаў шэлтару і паразмаўляць пра жыццё”, – дадала Ганна Федаронак.