Другі дзень літаратурнага семінару “Бязмежжа”

У Беластоку 27 снежня пачаў працу літаратурны семінар “Безмежжа”. Першы дзень быў прысвечаны пераважна творчасці беларускіх пісьменнікаў Падляшша. Сярод іншага адбылася сустрэча з пісьменніцай Мірай Лукшай. Яе правёў празаік Міхась Андрасюк.

Міра Лукша распавяла і пра тыя даўнія гады, калі далучылася да беларускай літаратурнай сябрыны Беласточчыны:

– Юрый Валкавыцкі наш стары рэдактар, які прыцягнуў нас усіх у “Ніву”, ён проста запрашаў, калі дэбют адбыўся на старонках “Нівы”, ён запрасіў мяне тады. Ужо тады я была ў першым класе ліцэю, я ўбачыла ў першы раз Надзею Артымовіч, яна маладзенькая была. Я ўбачыла гэтых людзей, якія сталі маімі настаўнікамі. Я выхоўвалася на “Зорцы”, на “Ніве”. На занятках мы чыталі календары і гістарычныя матэрыялы.

З нагоды 65-годдзя літаратурнага аб“яднання “Белавежа” лекцыю прачытала прафесар Галіна Тварановіч:

– Сабраліся ў Беластоку прадстаўнікі розных пакаленняў і рознага сацыяльнага статусу, шчыра заангажаваныя творчым імпэтам здзяйснення ў родным слове. Ужо паяднаныя “Нівай” на старонках якой вядома ж дзякуючы хроснаму бацьку пасляваеннай беларускай літаратуры ў Польшчы, выпускніку Маскоўскага літаратурнага інстытуту Георгію Валкавыцкаму, пачалося збіранне талентаў іх творчае сумоўе і сталенне.

У праграме літаратурнага семінару “Бязмежжа”: паказ дакументальных фільмаў Міколы Ваўранюка “Адсюль родам”; выступы прадстаўніка Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў Ціхана Чарнякевіча і старшыні Беларускага ПЭНу Таццяны Нядбай; сустрэча з кіраўніцтвам Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Анатолем Вапам і Алегам Латышонка, творчыя выступы Уладзіміра Някляева, Ганны Кандрацюк, Андрэя Хадановіча, Ежы Плютовіча, Віктара Сямашкі ды многае іншае.

“Жыццё ў слове, дарозе, беларускасці” – час з асобай і творчасцю Ганны Кандрацюк-Свярубскай. Сустрэчу вёў Юры Каліна:

“Слізкія прыступкі беларускага слова” – чытанні Ўладзімера Някляева:

“Глядзець далей – зазіраць у сябе” – паэзія Таццяны Нядбай:

“Глыбіня ці пастка гісторыі” – творчае слова Уладзімера Арлова:

“А словы снамі кладуцца” – паэзія і пераклады Ціхана Чарнякевіча:

“Свет на ўзбочыне часу” – паэзія і эсэ Юры Плютовіча:

“Пыгажосць наша ў маўклівасці зямлі” – паэтычная сфера Валянціны Аксак:

Вiктар Сямашка прадставiу сваю паэтычную творчасць:

racyja.com