1 студзеня Дзень народзінаў святкуе Старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Ніна Шыдлоўская!
Ад імя калег са Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і кампаніі “Будзьма беларусамі!” віншуем дарагую імянінніцу са святам і зычым, каб разгаралася яшчэ ярчэй яе ўнутранае святло, якое грэе навакольных сваім цяплом! Хай яно дае сілы і нязгасны імпэт, каб ісці далей – рухаць наперад беларускую культуру, адстойваць інтарэсы Бацькаўшчыны.
Зычым ёй добрага здароўя, баявога настрою, натхнення на смелыя задумы і плёну ў іх ажыццяўленні, каб яшчэ хутчэй надыходзіў час добрых навінаў з Беларусі. Зычым цёплых сустрэчаў з сябрамі, роднымі і паплечнікамі, каб штодня гучала наша песня!
ЗБС “Бацькаўшчына”