Кліп на новую песню на верш Уладзіміра Някляева «намаляваны ручкамі на сапраўдным шкле мастачкай Аляксандрай Канафальскай».
Відэаролік да «Каляднага танга» створаны ў стылістыцы «відзікаў» — гэта малюнкі на шкле, якія былі папулярныя ў Беларусі з канца XIX да сярэдзіны XX стагоддзяў.
Абразы на шкле з’явіліся раней за шкляныя свецкія карцінкі, але хутка зніклі з ужытку.
Разам з маляванымі дыванамі, вышытымі ручнікамі і тканымі посцілкамі карцінкі на шкле фарміравалі цэласны ансамбль пасляваеннага вясковага інтэр’ера.
Звычайна гэтыя карцінкі ўяўлялі сабой арыгінальныя творы з выявамі коцікаў, галубоў і паненак, якія можна было набыць на кірмашах або ў вандроўных гандляроў.
Рэгіянальная назва карцінак на шкле — «відзікі». Паводле этымалагічнага слоўніка беларускай мовы, відзік — пейзажны малюнак на шкле ў рамцы.
На дадзены момант не толькі музеі Беларусі маюць калекцыі відзікаў, але прыватныя асобы таксама імкнуцца захаваць пярліны народнага мастацтва.
Паглядзець на традыцыйныя беларускія відзікі можна на адмысловай старонцы ў інстаграм.
Кліп на песню быў натхнёны відзікамі і намаляваны ручкамі на сапраўдным шкле мастачкай Аляксандрай Канафальскай. Аўтарская інтэрпрэтацыя, што ўвабрала ў сябе некаторыя яскравыя элементы гэтага традыцыйнага віда мастацтва: ружы, галубы і, канешне, вобраз Панны.
«Шчаслівых святаў, шаноўныя!», — віншуе слухачоў Зміцер Вайцюшкевіч.