Літва працягне дыскусію аб прававым становішчы беларусаў

Фота: m.nedelia.lt

У Літве працягнецца дыскусія аб прававым становішчы беларусаў і кіраванні мяжой. Пра гэта паведаміла прэмʼер-міністарка краіны Інгрыда Шыманіце.

«Трэба знайсці баланс, як гэта часта бывае ў палітыцы, паміж нашай перакананасцю ў тым, што мы не хочам змешваць усіх беларусаў з Лукашэнкам, але нам трэба кіраваць рызыкамі”, – заявіла яна. Кіраваць рызыкамі, як мяркуе прэм’ер-міністарка, магчыма ці то шляхам скарачэння патоку праз мяжу, ці то шляхам усталявання дадатковых патрабаванняў да тых, хто атрымлівае часовы від на жыхарства ў Літве, ці то нейкім іншым шляхам, зніжаючы нагрузку на дзяржаўныя інстытуты.

“Магчыма, у студзені будуць прапановы”, — сказала Шыманіце. Паводле яе слоў, транспамежны паток паміж Беларуссю і Літвой застаецца вялікім. Хаця Літва і не выдае беларусам новых візаў, яны могуць атрымліваць іх у іншых краінах ЕЗ. Прэмʼер-міністарка не выключыла далейшых абмежаванняў на мяжы.

racyja.com