У Польшчы ў продажы з’явіўся спецвыпуск папулярнага гістарычнага часопіса «Mówią Wieki», прысвечаны Кастусю Каліноўскаму і паўстанню 1863-1864 гг. Выпуск называецца «Кастусь Каліноўскі і студзеньскае паўстанне на беларускіх землях».
Спецвыпуск часопіса двухмоўны — па-польску і па-беларуску.
«У Польшчы вельмі шмат гістарычных часопісаў. Надзіва шмат. Я купляў розныя, але па выніку яшчэ год назад спыніўся якраз на Mowią Wieki. І падбор тэм, і іх асвятленне ў гэтым часопісе заўсёды цікавыя. Але без жаўцізны. Таму асабліва прыемна, што калабарацыя з’явілася менавіта ў гэтым выданні. Дзякуй усім датычным! Тэксты ў нумары цікавыя, аўтары аўтарытэтныя, таму шчыра заахвочваю набываць», — так анансаваў спецвыпуск гісторык Цімафей Акудовіч на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
Сярод аўтараў нумара – Аляксандр Смалянчук, Андрэй Чарнякевіч, Язэп Янушкевіч, Адам Булава, Сяргей Токць і інш.