Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыняў Святлану Ціханоўскую ў сваёй рэзідэнцыі – у Бельведэрскім палацы ў Варшаве. На імпрэзу таксама былі запрошаныя і палітычныя, грамадскія, культурныя беларускія дзеячы.
“Такая падзея стала ўжо добрай традыцыяй”, – распавяла госця івэнту, кіраўніца аўдыяпраекту ”Кніжны воз” Крысціна Дробыш.
-Я вырашыла далучыцца, бо гэта ўжо пэўная традыцыя сталася для мяне. Я нават ужо і чакала, што дзесьці ў лістападзе прыйдзе запрашэнне. Трошкі перанеслася гэтым разам па зразумелых прычынах. І я разумела, што вельмі шмат людзей будзе, якіх я сустрэну. Што назывецца, лепшыя людзі горада. Вельмі прыемна, што такая цёплая кампанія збіраецца каторы раз.
Летась Крысціна Дробыш была сувядучай такой імпрэзы. Сёлета ж мерапрыемства мадэраваў акцёр Алег Гарбуз. Гасцей імпрэзы чакалі прамовы Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і беларускай дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай, а таксама каляднае шоў.