У Польшчы зараз жыве каля 130 тысяч грамадзян Беларусі

З-за рэпрэсій, якія ўзмацніліся пасля фальсіфікаваных так званых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе, велізарная колькасць беларускіх грамадзян была змушаная выязджаць за мяжу, найбольш у Польшчу. Каля 10 тысяч грамадзян Беларусі атрымалі статус бежанца або міжнародную абарону ў Польшчы.

Варта сказаць і пра больш чым 12 тысяч беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца ў польскіх ВНУ, у тым ліку 25 адсоткаў з іх навучаюцца па праграмах для рэпрэсаваных. Прыблізная колькасць грамадзян Беларусі, якія пражываюць у Польшчы, складае зараз каля 130 тысяч чалавек. Такія звесткі падае ў сваім артыкуле рэсурс niezależna.pl.

racyja.com