У 2023 годзе ў Беларусі працягваліся шырокамаштабныя рэпрэсіі, скіраваныя супраць крытыкаў уладаў. Гэта адзначае Human Rights Watch у штогадовай справаздачы аб стане правоў чалавека ў Беларусі. На момант падрыхтоўкі гэтага агляду амаль паўтары тысячы чалавек заставаліся за кратамі паводле палітычна матываваных абвінавачанняў.
У лютым Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) паведаміла аб сістэматычных, шырокамаштабных і грубых парушэннях правоў чалавека, якія здзяйсняюцца ў Беларусі, і прыйшло да высновы, што некаторыя з іх могуць быць прыроўненыя да злачынстваў супраць чалавечнасці.
Гуманітарны крызіс на межах ЭЗ працягнуўся. На працягу апошняга года мігранты, у тым ліку дзеці, працягвалі заставацца заблакаванымі на беларускім баку мяжы і сутыкаліся з жорсткім абыходжаннем з боку прадстаўнікоў беларускіх уладаў і з рызыкай смерці- адзначаецца ў дакладзе Human Rights Watch.