У Польшчы зафіксавалі 53 спробы незаконнай міграцыі з боку Беларусі ў студзені

Фота: twitter.com/Straz_Graniczna

У Памежнай службе Польшчы зафіксавалі 53 спробы незаконнай міграцыі з боку Беларусі з пачатку года. У студзені 2023-га такіх спробаў было 1466, у 2022-м – 1039, а ў 2021 – 0.

16 студзеня на ўчастку Падляшскага аддзела памежнай службы Польшчы, а таксама на латышска-беларускай і літоўска-беларускай межах спроб незаконнага перасячэння не зафіксавана.

racyja.com