Наста Дашкевіч на сваёй старонцы ў Фэйсбук напісала пра апошнія навіны пра зняволенага мужа Змітра Дашкевіча і падзялілася ягоным вершам.
«Гэты верш напісаны паводле псальмаў 18, 14, 5, 127. Ва ўсёй гэтай любові — увесь Зміцер. І мне так балюча ад таго, што гэта любоў не дастаецца цяпер ягоным дзецям», — напісала Наста Дашкевіч.
Яны схапілі мяне ў дзень няшчасьця майго Яны схапілі мяне Ў дзень няшчасьця майго, Калі ірваўся к табе Я з палону свайго. Але Госпад мне быў У нядолі падпорай. І на вольную вывеў Мяне Ён прастору. Шчыт збаўленьня мне даў, Умацаваў ува сьне. І ласкавасьць Яго Памнажала мяне. І хоць топчуць мяне, Вораг у душу плюе, На змаганьне Хрыстос За мяне паўстае. Усё магу ў Хрысьце, Я ў Збаўцы маім, Я прайду ўвесь шлях Разам з Богам Сьвятым. Толькі веру маю Захавай, Божа Мой. І тады на муры Узыйду я з Табой. Толькі жоначку Ты, Дух Сьвяты, асьвяці, Каб любоўю яна Усё здалела ў жыцьці. Толькі дзетак маіх Тата мой, абдыймі І далонькай Сваёй Да Сябе прытулі. Узьвесялімся тады У тваім ратаваньні, Калі вернеш ты наш Палон на світаньні. І на досьвітку буду Выглядаць Цябе я, Хрыста ранкам праславіць Уся наша сям’я.