Беларускага палітэмігранта – журналіста і актывіста Валянціна Цішко – дэпартавалі з Украіны
Беларускага журналіста і актывіста з Маладзечна Валянціна Цішко, які ў 2021 годзе вымушаны быў уцякаць з Беларусі праз палітычны пераслед, дэпартавалі з Украіны. Трэцяга траўня Цішко вывезлі са Львова, дзе ён жыў апошнія больш як паўтара года, на мяжу з Польшчай і загадалі пакінуць Украіну. Раней Валянцін Цішко падаўся ва Украіне на атрыманне статусу палітычнага ўцекача альбо дапаўняльнай абароны.
Беларускага палітэмігранта – журналіста і актывіста Валянціна Цішко – дэпартавалі з Украіны чытаць далей