Беларусы-сыравары з-пад Кракава: «У Польшчы сельская гаспадарка лепш развіта, чым у Беларусі. Няма праблем набыць корм, можна супрацоўнічаць з рэстарацыямі»

Юлія і Аляксей жылі ў Менску, вялі ўласны бізнэс: у іх была інтэрнет-крама з кармамі для жывёл і абсталяваннем сажалак. У 2016 годзе муж і жонка пераехалі на хутар у Браслаўскі раён, дзе пачалі вырабляць сыры. Але ў снежні 2021 года праз палітычную сітуацыю вырашылі з’ехаць з Беларусі і працягнуць свой бізнэс у Польшчы.

Беларусы-сыравары з-пад Кракава: «У Польшчы сельская гаспадарка лепш развіта, чым у Беларусі. Няма праблем набыць корм, можна супрацоўнічаць з рэстарацыямі» чытаць далей

Рыгор Барадулін: вялікая спадчына вялікага беларуса. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча

Рыгор Барадулін — творца, якому заўсёды балела, каб Беларусь размаўляла па-беларуску, які з болем успрымаў наступствы каланізацыі, саветызацыі, абрусення, і як мог часам злой сатырай ашчэрваўся і адбрэхваўся ад гэтага ўсяго. Як Барадулін збіраў народныя беларускія праклёны? …

Рыгор Барадулін: вялікая спадчына вялікага беларуса. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча чытаць далей

Беларускія мясціны Вільні: ад Міцкевіча да Тарашкевіча

Міцкевіч і Багушэвіч, Манюшка і Шырма, Каліноўскі і Тарашкевіч, Сыракомля ды Купала і шмат іншых выдатных дзеячаў жылі ў Вільні, вучыліся, кахалі, хадзілі віленскімі вуліцамі і сядзелі ў віленскіх кавярнях…

Беларускія мясціны Вільні: ад Міцкевіча да Тарашкевіча чытаць далей

У Фінляндыі пра Беларусь і беларусаў

У 2019 годзе Сучасны мастацкі тэатр адзначаў у Мінску 15-годдзе, меў некалькі пляцовак у горадзе, адкрываў сваю тэатральную школу. Літаральна за тры гады заснавальніку тэатра Уладзіміру Ушакову давялося закрыць тэатр у Мінску, стварыць «СМТ за кардонам» у Кіеве — і праз пачатак вайны страціць і гэты калектыў, затым пераехаць у Фінляндыю…

У Фінляндыі пра Беларусь і беларусаў чытаць далей

Акцыі салідарнасці з Украінай прайшлі па ўсім свеце. Фота

24 лютага па ўсім свеце адбыліся акцыі падтрымкі Украіны, у якіх разам з іншымі ўзялі ўдзел пад сваімі нацыянальнымі сцягамі і беларусы.

Акцыі салідарнасці з Украінай прайшлі па ўсім свеце. Фота чытаць далей

Беларусы Вільні далучыліся да акцыі за свабоду Украіны ў гадавіну пачатку вайны

«Няхай Свабода свеціць. Няхай Свабода гучыць» — дэвіз акцый у падтрымку Украіны 24 лютага ў Літве. Марш праз горад ішоў трыма калонамі — украінскай, беларускай і літоўскай.

Беларусы Вільні далучыліся да акцыі за свабоду Украіны ў гадавіну пачатку вайны чытаць далей

Былы палітзняволены: У сучаснай беларускай турме справядлівасці няма нідзе

Паўтара года таму Васіль працягваў будаваць сваё жыццё ў Беларусі: працаваў бармэнам, развіваў бізнэс, пачаў рамонт, быў упэўнены, што хутка ажэніцца. У канцы 2021 года прыйшлі да дзяўчыны Васіля. Магчыма, менавіта таму ўсяго чацвёра супрацоўнікаў ГУБАЗІК і “без зброі нагала”. Але падчас вобшуку ў тэлефоне хлопца знайшлі відэа з 9 жніўня 2020 года, якія ён вырашыў пакінуць на памяць. І галоўная мэта адразу памянялася.

Былы палітзняволены: У сучаснай беларускай турме справядлівасці няма нідзе чытаць далей

«Гэта наша вайна»: куратар Андрэй Дурэйка — пра мастацкі праект у Дзюсельдорфе

Андрэй Дурэйка – беларускі мастак, які жыве ў Дзюсельдорфе. Патрэба зрабіць калектыўнае антываеннае выказванне з’явілася ў яго і калегі  Томаса Нoймана даволі даўно, аднак рэалізавацца гэтая ідэя змагла толькі ў кааперацыі з Antiwarcoalition.art, платформай, заснаванай беларускімі і ўкраінскімі дзеячамі культуры…

«Гэта наша вайна»: куратар Андрэй Дурэйка — пра мастацкі праект у Дзюсельдорфе чытаць далей

У Батумі адкрылася першая крама беларускай сімволікі. Што там цікавага?

Ужо два тыдні ў Батумі ў тэставым рэжыме працуе крама беларускай сімволікі Batumiby.ge. Гутарка з уладальнікам крамы Андрэем Мялешкам пра ідэю стварэння, асартымент і пакупнікоў.

У Батумі адкрылася першая крама беларускай сімволікі. Што там цікавага? чытаць далей