Рыгор Барадулін — творца, якому заўсёды балела, каб Беларусь размаўляла па-беларуску, які з болем успрымаў наступствы каланізацыі, саветызацыі, абрусення, і як мог часам злой сатырай ашчэрваўся і адбрэхваўся ад гэтага ўсяго.
Як Барадулін збіраў народныя беларускія праклёны? Што такое пахвала ад паэта і як гэта адгукалася на яго сябрах? Як выглядаюць вобразы бацькі і маці ў паэзіі Барадуліна? Чаму творы класіка добра кладуцца на музыку? За што Барадуліна вылучылі на Нобелеўскую прэмію? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў новым выпуску размоваў пра беларускую і сусветную літаратуру ад Андрэя Хадановіча.