Акцыя ў падтрымку Мікалая Статкевіча і ўсіх палітвязняў

26 лютага ў Вільні прайшла акцыя салідарнасці з Мікалаем Статкевічам, які ўжо больш за 1000 дзён знаходзіцца за кратамі, ды іншымі палітзняволенымі ў Беларусі, піша «Новы Час».

У акцыі таксама прынялі ўдзел Святлана Ціханоўская, Анатоль Лябедзька, Франак Вячорка. Акцыя адбылася на плошчы Вінцаса Кудзіркі ў цэнтры літоўскай сталіцы.

novychas.online