Ян Баршчэўскі. Стваральнік тутэйшай готыкі

На першы погляд занятак такі можа падацца безсэнсоўным — ну казкі і казкі, або песні. Для чаго іх збіраць? Але насамрэч тут ёсць важны момант — акурат усе гэтыя рэчы і фармуюць нацыю, а не пафасныя гімны, хваласпевы ці пракламацыі.

Ян Баршчэўскі. Стваральнік тутэйшай готыкі чытаць далей

Хроніка Францішка Аляхновіча

У нашай беларускай старажытнасці былі «Хроніка Быхаўца», «Баркулабаўская хроніка», «Магілёўская хроніка Сурты і Трубніцкага». А ў першай палове ХХ стагоддзя з’явіліся іншыя. Да прыкладу — «Хроніка Аляхновіча»…

Хроніка Францішка Аляхновіча чытаць далей

Пагром культуры

«…Узровень рэпрэсій беспрэцэдэнтна высокі. Сярод палітычных зняволеных цяпер не менш за 108 дзеячаў культуры, і іх колькасць пастаянна расце, як і несправядлівых прысудаў. Дзясяткі, сотні нашых калег і сяброў прайшлі праз затрыманні і арышты, допыты, ператрусы і штрафы, калоніі і турмы…»

Пагром культуры чытаць далей

Віктар Казько: “Усіх нас хочуць прагнаць праз Акрэсціна, увесь народ!”

«…З тых, хто вырашыў вярнуцца, калі не памыляюся, ужо каля паўсотні чалавек былі затрыманы і асуджаны. Здавалася б, навошта ж вы едзеце? Туга па радзіме даймае. Настальгія – гэта наша нацыянальная хвароба. Родная зямля так проста беларуса не адпускае. Я гэта добра разумею, бо шмат гадоў пражыў у Расіі, у Кузбасе. І мяне ўвесь час цягнула ў Беларусь – проста неадольна!..»

Віктар Казько: “Усіх нас хочуць прагнаць праз Акрэсціна, увесь народ!” чытаць далей

Рэйдэрскі захоп класікаў. Яны — як снарады ў культурных войнах

Услед за зменай этыкетажу пад карцінамі Рэпіна, Куінджы і Айвазоўскага (у Метраполітан-музеі іх безапеляцыйна назвалі ўкраінцамі), прага культурнай рэвізіі дакацілася і да нашых пенатаў. Што трэба зрабіць, каб у свеце пачалі лічыць беларусамі Шагала, Суціна і Бакста? Ці варта …

Рэйдэрскі захоп класікаў. Яны — як снарады ў культурных войнах чытаць далей

Францішак Аляхновіч: «Ах, як там добра!»

Аповесць «У капцюрох ГПУ» — гэта квінтэсэнцыя таго, з чым сутыкнулася беларуская эміграцыя ў тыя самыя гады. Зведаўшы расчараванне ад жыцця ў выгнанні, многія вырашылі вярнуцца дамоў і калі не прыняць бальшавізм, то прынамсі пагадзіцца з ім. Так зрабілі Вацлаў Ластоўскі, Уладзімір Жылка, Аляксандр Цвікевіч ды многія іншыя. Гэтак паступіў і Францішак Аляхновіч. А ўжо ў самым пачатку 1927 года адбыўся і арышт Францішка Аляхновіча, якога абвінавацілі ў шпіянажы.

Францішак Аляхновіч: «Ах, як там добра!» чытаць далей

105 гадоў таму была абвешчана БНР. Як з’явілася ідэя беларускай дзяржаўнасці

Да пачатку 1990-х гадоў да архіўных звестак пра БНР мелі абмежаваны доступ нават даследчыкі з дзяржаўных устаноў БССР. Галоўным чынам яны выкарыстоўваліся спецслужбамі і для контрпрапаганды. Менавіта з гэтых — вызначаных з дапамогай спецслужбаў — момантаў склаліся міфы пра БНР, якія былі шырока распаўсю­джаны ў савецкія часы.

105 гадоў таму была абвешчана БНР. Як з’явілася ідэя беларускай дзяржаўнасці чытаць далей

Валерый Кавалеўскі: Адкрыццё беларускага фронту ўскладніць жыццё Украіне

«…Мы разумеем, што зараз Украіне вельмі важна перамагчы ў гэтай вайне, ёй не трэба адкрываць другі, паўночны, фронт. Як бы добра яны ні былі падрыхтаваны да магчымага ўварвання з тэрыторыі Беларусі. Такі сцэнар значна ўскладніць жыццё Украіне, калі гэтая навала зноў прыйдзе з поўначы…»

Валерый Кавалеўскі: Адкрыццё беларускага фронту ўскладніць жыццё Украіне чытаць далей