З’явілася магчымасць з верасня 2024 г. адчыніцьяшчэ па адным беларускім класе пачатковай школы ў дадатак да тых, што ёсць у Скарынаўскай гімназіі.
Мяркуецца, што тэрытарыяльна навучанне будзе праходзіць хутчэй за ўсё ў адным з дзіцячых садкоў у раёне Скарынаўскай гімназіі. Навучанне па-беларуску пакуль што будзе для 1-3 класаў.
Што трэба зрабіць бацькам, каб з’явіліся дадатковыя беларускамоўныя класы?
Цягам вясны, а лепей як мага хутчэй:
- Падаць заяўку праз сайт у Скарынаўскую гімназію. Калі вы пазначаеце толькі яе адну, то сістэма прымае заяўку аўтаматычна.
Калі вы хочаце дадаць яшчэ дзве школы (як прадугледжвае форма), то давядзецца падаваць заяўку ў ручным рэжыме праз электронную пошту адзела адукацыі. Справа ў тым, што сістэма не дае падаць заяўку ў школы з рознымі мовамі навучання, а з беларускай мовай у Вільні толькі Скарынаўка.
- Як толькі вы падалі заяўку, запоўніце, калі ласка, вось гэтую форму. Так ініцыятыўная група бацькоў, якая займаецца гэтым пытаннем, зможа даведацца, колькі заявак ужо пададзена ў адзел адукацыі.
Калісьці Скарынаўская гімназія ў Вільні таксама пачыналася з асобных класаў. Цяпер самы важны і самы складаны этап. Калі назбіраюцца дзеці ў гэтыя першыя класы, далей будзе прасцей пашыраць ініцыятыву і на сярэднія класы. Але калі сёлета не атрымаецца, то пераканаць кіраўніцтва Вільні, што беларусам сапраўды патрэбныя дадатковыя беларускія класы, будзе значна складаней.
У новых класах будзе навучанне па-беларуску з інтэнсіўнай літоўскай.