Дакументальны фільм «Развітанне» рэжысёра Якуба Станкевіча трапіў на Замойскі кінафестываль «Сустрэчы з гісторыяй». Ён пазмагаецца за ўзнагароды ў дзвюх намінацыях — «Найлепшы фільм» і «Найлепшыя здымкі».
Фестываль адбудзецца 22–24 жніўня ў польскім горадзе Замасць.
Кінафестываль у польскім Замосці «Сустрэчы з гісторыяй» — сумесная ініцыятыва TVP Historia і Цэнтра кінакультуры Stylowy ў Замосці. Фестываль прысвечаны гістарычнай тэматыцы і праводзіцца з 2013 года. Важнейшы яго складнік — конкурс дакументальных фільмаў і рэпартажаў на гістарычную тэматыку.
Дакументальная драма «Развітанне» вытворчасці «Белсат» выйшла ў 2023 годзе. Гэта тыповая беларуская гісторыя цяперашняга часу — гісторыя вымушаных эмігрантаў. Ці можна жыць далей з такім вострым болем? Ці можна сапраўды расстацца з тым, што любіш больш за ўсё на свеце?
Паглядзець фільм можна тут.