З’явіўся новы мабільны дадатак для знаёмстваў, створаны беларусамі адмыслова для беларусаў

7 жніўня 2024 выйшаў у свет новы мабільны дадатак пад назвай «Віт!», які дапаможа беларусам знаёміцца і ствараць сувязі.

Для каго гэты дадатак?

«Віт!» створаны адмыслова для беларусаў.

Жыхарам дыяспары ён можа дапамагчы пазнаёміцца з суседзямі-беларусамі, знайсці сяброў для дзіцяці, ці кампанію для сумесных актыўнасцяў (пакатацца на ровары, схадзіць у грыбы).

У Беларусі з дапамогай дадатку можна знайсці кампаньёнаў для практыкі беларускай мовы. Таксама ёсць мапа устаноў, дзе вас дакладна абслужаць па-беларуску. З цягам часу мапа будзе пашырацца.

Таксама даступныя і рамантычныя знаёмствы.

Гісторыя стварэння

Ідэя дадатку нарадзілася на пачатку 2024 года, калі ў СМІ актыўна ўзгадвалася патрэба ў «беларускім Ціндары». Праца была пачата ў сярэдзіне красавіка 2024 года, і праз тры з паловай месяцы дадатак быў гатовы.

«Бэта-тэставанне праводзілася як сярод беларусаў у Беларусі, так і сярод дыяспары. Мы атрымалі шмат водгукаў і пажаданняў, якія былі ўлічаны пры распрацоўцы канчатковай версіі», — кажуць сваральнікі дадатку.

Асаблівасці дадатку

  • Інтэрфэйс цалкам на беларускай мове
  • Бясплатны доступ да ўсіх функцый

«Тое, што ў іншых лічыцца прэміўмам, у Віт даступна адразу кожнаму», — запэўніваюць распрацоўшчыкі.

  • Спіс і карта беларускамоўных устаноў, якая з цягам часу будзе пашырацца.

«Паважаныя гаспадары беларускамоўныў месцаў, тут можа быць ваша рэклама», — запрашаюць да супрацы аўтары дадатку.

Планы на будучыню

Аўтары дадатку галоўнай задачай на бліжэйшчы час бачаць неабхонасць набраць пэўную колькасць аўдыторыі і звяртаюцца да самых хуткіх карыстальнікаў, якія зарэгіструюцца першымі: 

«Калі ласка, не здзіўляйцеся напачатку пабачыць нешматлікую колькасць людзей са свайго горада, проста трошачкі пачакайце. Таксама вы можаце паскорыць працэс калі распаўсюдзіце інфармацыю пра «Віт!» непасрэдна ў сваёй лакацыі.

Што будзе далей, у якім накірунку будзе рухацца праект — цалкам залежыць ад карыстальнікаў. Мы будзем збіраць зваротную сувязь і рэагаваць адпаведна».

Як падтрымаць праект

Карыстальнікі, якім дадатак прынясе карысць, ці проста спадабаецца ідэя, могуць аддзячаць фінансава.
Аднаразовы унёсак складае ўсяго 1 еўра, а падпіска — 0.5 еўра.

Спампаваць дадатак

iOS https://apps.apple.com/us/app/віт/id6504729186

Android https://play.google.com/store/apps/details?id=com.datingby.mobile

Для атрымання дадатковай інфармацыі і тэхнічнай падтрымкі можна звязацца з камандай праз тэлеграм-бот тэхнічнай падтрымкі https://t.me/vit_app_bot .

budzma.org