Праваабарончая установа «Лекары за праўду і справядлівасць» запрашае да ўдзелу ў даследванні па тэме жаночага здароўя ў зняволенні

Праваабарончая установа «Лекары за праўду і справядлівасць» у адпаведнасці са сваімі статутнымі мэтамі і задачамі праводзіць даследванне якасці і эфектыўнасці медыцынскіх і псіхалагічных паслуг жанчынам у пенітэнцыярных установах Беларусі па тэме жаночага здароўя ў зняволенні.

Анкетаванне дазволіць скласці аб’ектыўную карціну становішча спраў з захаваннем жаночага здароўя ў беларускіх вязніцах, сістэматызаваць інфармацыю пра тыповыя парушэнні правоў зняволеных жанчын на здароўе, каб на гэтай падставе прыцягнуць грамадскую ўвагу да праблемы і сумесна распрацаваць шляхі і механізмы выпраўлення недахопаў у новай Беларусі.

Апытанне цалкам ананімнае, не патрабуе аніякіх асабістых звестак і будзе выкарыстоўвацца толькі ў абагуленым выглядзе.

Прайсці апытанне

Па выніках анкетавання і правядзення экспертных даследванняў плануецца правядзенне канферэнцыі «Жаночае здароўе ў беларускай турме».

budzma.org