Чым жыве беларуская дыяспара Францыі?

Фота: dze.chat

Легалізацыя, адаптацыя беларусаў, якія беглі ад дзеючага палітычнага рэжыму, працяг важнасці беларускіх пашпартоў і прызнанне пратэрмінаваных дакументаў, адзначэнне беларускіх традыцыйных святаў.

Такімі накірункамі дзейнасці і пытаннямі жывуць прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Францыі, — распавёў беларус Дзяніс Кандакоў:

– Пытанні ўсе тыя самыя, якія і былі. Пытанне з дакументамі, якія людзям патрэбныя, як мы бачым, пакуль не вырашаецца. Праблема з дакументы ва ўцекачоў і людзей, якія тут стала працуюць і жывуць. Няма вырашэння пытання з пратэрмінаванымі пашпартамі.

Дзяніс Кандакоў дадаў, што ў французскай сталіцы беларусы цяпер сустракаюцца прыкладна раз на месяц – не так часта, як чатыры гады таму.

racyja.com