У Вільні набіраюць дзетак беларусаў у дзіцячы вакальны гурт “Валошкі”. Яго кіраўніца Вольга Семянчук хоча пашырыць калектыў, каб ён меў прыкладна раўнавагу аматарскай капэле “Гоман”. Яе яна зарганізавала разам з мужам Мікалаем Семенчуком, які таксама з’яўляецца дырыжорам капэлы.
Як кажа Вольга Семянчук, іх з дзіцячым хорам запрашалі ўжо нават у Амерыку, але ж ехаць толькі з сямю пастаяннымі ўдзельнікамі немагчыма, трэба пашыраць вакальны калектыў.
– Мы праводзім набор, каб гэта быў моцны хор, каб мы маглі спяваць не ў адзін голас. Таму што адна справа з Лявонам Вольскім спяваць прыпеў «калі куды», у якім тры ноты, і тое мы не зусім добра праспявалі. Дарэчы, там былі мікрафоны і дзеці аглухлі ад гуку. А другая справа, каб поўнавартасна, хаця б двухгалоссе, трохгалоссе. У нас ёсць інструментальная група, якая можа падтрымаць дзяцей. Гэта ўжо зусім іншы ўзровень выканання.
Паводле Вольгі Семянчук, было б добра, каб у гурце “Валошкі” стабільна займалася 15-17 дзетак. Пры наборы ў гурт дзецям трэба прайсці праслухоўвванне. Кантакты Вольгі Семянчук у Інстаграме https://www.instagram.com/volga_sem/ і старонка дзіцячага гурта ў “Фэйсбук” https://www.facebook.com/profile.php?id=61563586364025
Цалкам матэрыял: