Беларуская школка ў Вільні рыхтуецца да новага навучальнага году

Фота: t.me/szkolka_vilnia

Беларуская школка – гэта нефармальная адукацыя для дзяцей і падлеткаў.

У праграме – гурткі, імпрэзы, супольныя святы, вывучэнне роднай мовы, – распавяла менеджарка праекту Марына Абрамовіч:

-З гэтага года мы запускаем па запыце нашых бацькоў – яны вельмі хацелі, каб на базе нашага цэнтра быў такі рок-гурт. І наш вядомы спявак Юрый Несцярэнка пагадзіўся весці гэты гурток. І таму мы зараз збіраем вакальна-інструментальны гурт для нашых дзетак. Будзе вельмі цікава.

Сустрэчы ў межах Беларускай школкі ў Вільні адбываюцца па адрасе Беларускі цэнтр, Vilniaus 20. Інфармацыю пра бліжэйшыя мерапрыемствы можна знайсці, напрыклад, праз акаунт у Інстаграм @belarusiancentre_lt.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

racyja.com