Ужо ў гэту суботу, 31 жніўня, а 19:00 у CreateCulture Space адкрыецца выстава «Sounds and rustles» Наталлі Грабёнкінай, а 1 верасня, а 16:00 – адбудзецца майстар-клас па калажы ад мастачкі.
Наталля Грабёнкіна — беларуская мастачка, ілюстратар і графік, нарадзілася і жыве ў Менску. Наталля вучылася ў Акадэміі Мастацтваў, затым — праходзіла навучанне на курсе анімацыйнай рэжысуры ў Санкт-Пецярбургу, пасля чаго зняла анімацыйны фільм і некалькі гадоў працавала мастаком-пастаноўшчыкам на «Саюзмультфільме». Мастачка ўдзельнічала ў пленэрах і хакатонах у Беларусі, Украіне і Чэхіі, і выставах у Беларусі і Літве.
Асноўныя тэмы творчасці Наталлі Грабёнкінай — гэта стварэнне, вітальнасць ва ўсіх яе праявах, чуласць, прыгажосць, комплекснасць чалавечай псіхікі і бясконцы пошук.
racyja.com,
фота — інстаграм Наталлі Грабёнкінай