Спіс арганізацый, якія дапамагаюць былым палітзняволеным

Больш за 1500 людзей перажылі палітычна матываванае зняволенне і выйшлі з турмаў. Пасля вяртання да жыцця яны сутыкаюцца з мноствам цяжкасцяў. Напрыклад, пошукам працы ці з вымушанай міграцыяй і адаптацыяй у новай краіне. 

Сёння былым палітзняволеным і іх сем’ям аднавіцца пасля гвалту і стрэсу, што выпаў на долю людзей, дапамагаюць многія ініцыятывы. Каб палегчыць пошук, каманда Офіса Святланы Ціханоўскай прыводзіць спіс кантактаў гэтых арганізацый:

📌 Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» – гэта чатыры вядучыя арганізацыі па дапамозе рэпрэсаваным: Грамадская кампанія BY_Help, Фонд BYSOL, Ініцыятыва Dissidentby, Фонд «Краіна для Жыцця»

Кантакт для сувязі:contact@stranafund.com.

📌 «Вольныя». Ініцыятыва дапамогі былым палітвязням у адаптацыі і рэсацыялізаціі. Мы дапамагаем вольным палітвязням атрымаць усебаковую падтрымку, звязваючы паміж сабой людзей, якія хочуць дапамагаць, і тых, каму патрэбная падтрымка пасля вызвалення з месцаў абмежавання волі.

Атрымаць дапамогу можна праз форму.

📌 «еЗдоровье». Праект дапамагае дыстанцыйна і бяспечна атрымаць кансультацыю тым, хто адчувае недахоп медыцынскай дапамогі з-за палітычнай і эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне.

Чат-бот для сувязі ў Telegram:@ehealth_chatbot.

📌 «Адно Акно». Інфармацыйна-кансультацыйная платформа дапамагае людзям, якія выйшлі з турмы, атрымліваць усю неабходную інфармацыю пра падтрымку пасля рэпрэсій у Беларусі. На ёй можна бясплатна і канфідэнцыяльна звязацца з аператаркай і атрымаць кансультацыю аб дапамозе ў той краіне, дзе вы знаходзіцеся.

Для сувязі: чат-бот @odnooknobysocial_bot у Telegram.

📌 Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы дапамагае былым палітзняволеным з пытаннямі легалізацыі і адаптацыі ў Чэхіі, звязвае з чэшскімі няўрадавымі арганізацыямі, дзе рэпрэсаваныя могуць атрымаць першасныя фінансавую і псіхалагічную падтрымку. 

Мэйл для сувязі: czechia.office@tsikhanouskaya.org

У крызісных сітуацыях: @OfficeBLRinCZE (Signal, Telegram). 

📌 «Вясна». Праваабарончая арганізацыя фіксуе парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і аказвае дапамогу ахвярам палітычна матываванага пераследу, у тым ліку – кансультацыйную. 

Для кансультацыі або паведамлення пра парушэнні: @ViasnaSOS.

Для юрыдычнай дапамогі: @zvarot96. 

📌 Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў будзе карысным з пункту гледжання вяртання справядлівасці і абароны правоў былых палітзняволеных на міжнародным узроўні. Каб паведаміць пра выпадкі парушэння правоў чалавека, у тым ліку катаванняў у дачыненні да вас або знаёмых вам людзей, можна звярнуцца сюды: @ICITB2020_contact.

Таксама калі Вы былі ў зняволенні з палітычных прычынаў, Вы можаце далучыцца да адной з асацыяцый былых палітзняволеных:

 Больш падрабязную інфармацыю шукайце на старонке па дапамозе палітзняволеным.

 Падзяліцеся гэтай інфармацыяй, калі для вас бяспечна, з тымі, каму яна будзе карыснай.

tsikhanouskaya.org