Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла з заявай з нагоды 33-х угодкаў афіцыйнага зацверджання назвы нашай краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама дзяржаўных сімвалаў — герба “Пагоня” і бел-чырвона-белага сцяга. Паводле яе слоў, яны “ўвасабляюць доўгі шлях беларусаў да свабоды і незалежнасці, імкненне да справядлівасці і права вызначаць уласны лёс”.
“Сёння рэжым спрабуе адабраць у нас гэтыя сімвалы, забараніць іх як нешта чужое і варожае, — кажа Ціханоўская. — Але ні ціск, ні гвалт, ні пагрозы не могуць сцерці беларускую культуру, гісторыю і ідэнтычнасць”.
Святлана Ціханоўская перакананая, што “надыдзе дзень, калі бел-чырвона-белы сцяг ізноў будзе лунаць над нашай краінай як сімвал вольнай Беларусі“.