Ва ўніверсітэцкай бібліятэцы ў Беластоку Збігнеў Раманюк і Януш Парыцкі прадставілі кнігу “Уладзіслаў Ябланоўскі. Дзённік з юнацтва на Падляшшы (1849-1860, 1863)”. Гэта поўнае выданне дзённіка ўтрымлівае звесткі пра Беласток, Драгічын, Сямятычы, Бельск, Бранск, Гродзіск, Венграў.
Кажа ўкладальнік кнігі Збігнеў Раманюк:
– Уладзіслаў Ябланоўскі быў польскім шляхцічам, але таксама меў кантакты з беларускай культурай, з людзьмі з нашай тэрыторыі. Сябраваў з Юзэфам Лукашэвічам. Вучыліся разам у беластоцкай гімназіі. Ён паходзіў з Бельска і пэўны час жыў вельмі блізка каля Вышак. Ябланоўскі шмат месца ў сваіх успамінах прысвячае кантактам з духоўнымі, спачатку з уніяцкімі, а пасля з праваслаўнымі. Гэта парафія Гродзіск, парафія Сямятычы.
Адносіцца да міжнацыянальных адносін у Драгічыне, у Беластоку. Знойдзем там пэўныя элементы, якія спалучаюць культуры многіх народаў. Некалькі старонак сваіх успамінаў ён прысвяціў Падляшшу, дзе апісвае бітву пад Венгровам і пад Семятычамі. З гэтгага вынікае, што варта было б інічай паглядзець на гэтыя паўстанчыя бітвы. Яго сувязі з Падляшшам былі нядоўгімі, але ён на ўсё жыццё захаваў памяць пра гэтыя мясціны.
Даследчыкі не ведалі пра большыя фрагменты гэтых успамінаў. Успаміны Ябланоўскага на сённяшні дзень з’яўляюцца перадавымі і павінны ўвайсці ў навуковы зварот. Гэтыя ўспаміны ўяўляюць такую вялікую навуковую вартасць, што мы вырашылі прысвяціць тры гады жыцця спадчыне Уладзіслава Ябланоўскага. Мы карысталіся архівамі ў Гародні, у Вільні, а таксама ў Польшчы. Вельмі шмат карысталіся парафіяльнымі архівамі.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Кніга “Уладзіслаў Ябланоўскі. Дзённік з юнацтва на Падляшшы (1849-1860, 1863)” была выдадзена са сродкаў Падляшскага ваяводства, Бельскага павета і бюджэту горада Бельск Падляшскі. За кнігай можна звяртацца ў Фонд Аховы Спадчыны Бельшчыны.