Гурт «Петля Пристрастия» выпусціў новы альбом — цалкам на беларускай мове

Новы альбом гурта «Петля Пристрастия» «Суперпазіцыя» складаецца з васьмі трэкаў. Адзін з іх — «Квант» — ужо выходзіў у фармаце сінгла. Таксама ў альбом увайшла абноўленая версія песні «Жыццё як жах».

«Альбом аб пачуццях назіральніка за катом Шродынгера. У ролі ката — наша з вамі агульная будучыня. Аб роспачы, праз прызму якой усё ўжо выглядае мёртвым, і надзеі, якая дазваляе бачыць яго жывым. Пра невыноснасць перажывання суперпазіцыі аб’екта наш новы поп-альбом», — напісалі музыкі на сваёй старонцы ў Фэйсбук..

У лістападзе гурт едзе ў вялікі еўрапейскі тур. Даты, гарады і спасылкі на квіткі можна адшукаць тут.

budzma.org