Падтрымка незалежных медыя, дапамога гуманітарнаму фонду, падтрымка пазову супраць рэжыму. Што прынесла сустрэча з міністаркай замежных справаў Канады?

Афіцыйны візіт у Канаду Святлана Ціханоўская распачала з сустрэчы з міністаркай замежных справаў Канады Мелані Жалі. Дыялог меў месца падчас Міжнароднага форуму па бяспецы ў Галіфаксе.

Бакі разгледзелі пытанні:

  • Падтрымкі незалежных медыя: Ціханоўская падзякавала за фінансаванне незалежных беларускіх СМІ, якое Канада пашырыла да $1 млн. Працяг праграмы плануецца ў наступным годзе.
  • Дапамогі Міжнароднаму гуманітарнаму фонду: Ціханоўская прапанавала Канадзе далучыцца да Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі рэпрэсаваных, у якім ужо сабрана больш за €2 млн.
  • Стратэгічных кансультацыяў: Канада абвясціла пра запуск кансультацыяў з дэмакратычнай Беларуссю. Першае пасяджэнне адбудзецца 26 лістапада і ахопіць падтрымку СМІ, прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы, а таксама развіццё дэмакратыі.
  • Падтрымкі пазову Літвы ў Міжнародны крымінальны суд супраць рэжыму Лукашэнкі і магчымасці выдачы ордара на яго арышт.
  • Падтрымкі дэмакратычнай Беларусі падчас старшынства Канады ў Вялікай сямёрцы.
  • Будучыні Беларусі ў кантэксце падзей ва Украіне: Ціханоўская падкрэсліла: Беларусь не павінна быць ахвяраваная ў выніку перамоваў па Украіне, а расійскія войскі і ядзерная зброя павінны пакінуць тэрыторыю краіны.

tsikhanouskaya.org