Беларускі брэнд Rabi Pilna выпусціў новую калекцыю футболак «Простыя словы» з цытатамі беларускага дызайнера, мастака і паэта Міхала Анемпадыстава. Калекцыя футболак ужо даступная для заказаў у двух колерах і фасонах.
У сваёй калекцыі брэнд вырашыў выкарыстаць пяць выразаў майстра:
«Я твайго не вазьму, я свайго не аддам».
«Ад нуды ды бяды ўратуюся сам».
«Час збіраць камяні, час расці камяням».
«Я люблю, калі свеціць сонца рана ранкам праз фіранкі».
«Можна жыць далей, дзень прыйдзе новы».
Міхал Анемпадыстаў — беларускі паэт, мастак, дызайнер і культуролаг. Працаваў у жанрах графікі, ілюстрацыі, фатаграфіі. Як дызайнер ствараў плакаты, паштоўкі, лагатыпы, вокладкі для музычных альбомаў і нават этыкеткі спіртных напояў па-беларуску. Адзін з самых вядомых праектаў Міхаіла Анемпадыстава — кніга «Колер Беларусі», дзе ён даследаваў уплыў колеру на беларускую культуру і традыцыі.