Візіт Святланы Ціханоўскай у Давос

З 20 па 24 студзеня Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у Сусветным эканамічным форуме ў Давосе. Кожны год сусветныя лідары і кіраўнікі найбуйнейшых карпарацыяў з розных краінаў збіраюцца для абмеркавання вострых сусветных праблемаў. Беларуская лідарка выступіла ў асноўнай праграме форуму і шэрагу сайд-івэнтаў. 

Асноўныя тэмы, паднятыя падчас візіту:

  1. «Бязвыбары»‎ і нелегітымнасць рэжыму Лукашэнкі:
  •  Непрызнанне «выбараў»‎ 26 студзеня.
  •  Неабходнасць вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсіяў у Беларусі.
  1. Беларусь у кантэксце вайны ва Украіне:
  •  Выкарыстоўванне Беларусі як ваеннага плацдарма Расіі.
  •  Важнасць абмяркоўвання Беларусі падчас перамоваў па Украіне, каб нашая краіна не стала «суцяшальным прызам» для Пуціна. Роля Беларусі падчас перамоваў.
  1. Падтрымка грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя:
  •  Падзяка партнёрам за падтрымку беларускіх незалежных медыя і ініцыятываў.
  •  Узмацненне гуманітарнай дапамогі беларусам, якія пакутуюць ад рэпрэсіяў.
  1. Эканамічныя і гуманітарныя пытанні:
  • Праблема выдачы дакументаў для беларусаў у выгнанні.
  • Неабходнасць падтрымкі гуманітарных ініцыятываў і беларусаў за мяжой міжнароднымі арганізацыямі.
  • Беларусь пасля дэмакратычнага транзіту.
  1. Супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі:
  •  Ініцыятыва Літвы ў МКС для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці.
  •  Заклік да запуску Маскоўскага механізма АБСЕ.
  •  Умацаванне санкцыяў і закрыццё шчылінаў для іх абыходу.
  1. Еўрапейская перспектыва Беларусі:
  • Еўрапейскі шлях Беларусі і неабходнасць вызвалення краіны ад расійскага ўплыву.
  • Роля міжнароднай супольнасці ў барацьбе Беларусі за дэмакратыю.

Сустрэчы і ўдзельнікі:

Кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў:

  • Анджэй Дуда – Прэзідэнт Польшчы.
  • Аляксандр Вучыч – Прэзідэнт Сербіі.
  • Гінтаўтас Палуцкас – Прэм’ер-міністр Літвы.
  • Аляксандр Стуб – Прэзідэнт Фінляндыі.
  • Ульф Крыстэрсан – Прэм’ер-міністр Швецыі.
  • Дорын Рэчан – Прэм’ер-міністр Малдовы.
  • Аляксандр Дэ Кро – Прэм’ер-міністр Бельгіі.
  • Эдзі Рама – Прэм’ер-міністр Албаніі.
  • Мустафа Мадбулі – Прэм’ер-міністр Егіпта.
  • Аляксандр Шаленберг – Канцлер Аўстрыі.

Міністры замежных справаў і прадстаўнікі:

  • Ксаўе Бетэль – Міністр замежных справаў Люксембурга. 
  • Ян Ліпаўскі – МЗС Чэхіі.
  • Паўлу Ранжал – МЗС Партугаліі.
  • Жан-Ноэль Баро – МЗС Францыі.
  • Эспен Барт Эйдэ – МЗС Нарвегіі.
  • Маргус Тсахкна – МЗС Эстоніі.
  • Альберта ван Клаверэн – МЗС Чылі.
  • Эліна Валтонен – МЗС Фінляндыі.

Міжнародныя арганізацыі:

  • Адыль Рэно-Басо – Прэзідэнтка ЕБРР.
  • Ален Берсэ – Генеральны сакратар Рады Еўропы.
  • Марк Рутэ – Генеральны сакратар НАТА.

Палітыкі і ўплывовыя асобы:

  • Раберта Мецола – Прэзідэнт Еўрапарламента.
  • Бенджамін Хадад – Французскі палітык, дэпутат Нацыянальнай асамблеі.
  • Аранча Гансалес Лая – Былая міністарка замежных справаў Іспаніі.
  • Тоні Блэр – Былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі.
  • Алоіс, наследны князь Ліхтэнштэйна.
  • Пітэр Бёрк – Міністр гандлю Ірландыі.
  • Сана Марын – Былая прэм’ер-міністр Фінляндыі.
  • Джымі Вэйлз – Заснавальнік Wikipedia.

Выступы і мерапрыемствы:

  1. “Future of Belarus” Event – будучыня Беларусі.
  2. “Peace through Strength” Panel – дыскусія пра бяспеку і дэмакратыю.
  3. World Women Davos Panel – роля жанчын у зменах.
  4. Fireside Chat (CNBC Sanctuary) – дыскусія з прадстаўнікамі медыяў і бізнесу.
  5. Washington Post/Foreign Policy Event – удзел у дыскусіі з сусветнымі лідарамі.
  6. Closed Roundtable: “The Return of Hard-Power Geopolitics”.
  7. Closed Roundtable: “Achieving European Strategic Interdependence”.

Інтэрв’ю медыя:

  • Reuters, NHK Japan, Sky Italy, TBS TV (Japan), Australia’s SBS News, Associated Press, SSR SRG TV (Швейцарыя), Channel 4 News, ARD, Al Jazeera, ZDF, CNBC, Bloomberg TV, Sky News (UK), Onet (Польшча).

tsikhanouskaya.org